Pinned Tweet
WOW: FOREVER ЦАЛКАМ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Учора выйшла новая версія Сусвету Варкрафта — Назаўсёды. І апошнія два месяцы я старанна рабіў аддон, збіраў і вычытваў тэксты, каб можна было гуляць у новую версію на беларускай мове на рэлізе.
Спасылкі і скрыншоты⬇️⬇️⬇️
ГЭТА МАШЫННЫ ПЕРАКЛАД. Гласарый зроблены рукамі, усё прагнанае пасля перакладу праз спэлчэкер, беларускія слоўнікі і некалькі скрыптоў
Вычытаў шмат, але на жаль да рэлізу ўсё не паспеў. Галоўны мой прыярытэт быў менюшкі і карэктнасць, таму мог дзе-нідзе пакінуць нязграбныя фразы
Лагатып зроблены вось гэтымі вось рукамі і бяссонымі начамі. Але ё канешне адчуванне, што выглядае як згенераваны ШІ, прашу вінаваціць арыгінальны стыль лагатыпу Forever :(
МЫ ДАДАЛІ ПЕСНІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў БРАМУ БАЛДУРА 3
Цяпер вы можаце не толькі чытаць па-беларуску, але і слухаць каверы Орыла на «I Want To Live» (feat. Toya) і «Raphael's Final Act» прама ў гульні! Песні замяняюць арыгіналы ў адпаведных сцэнах.
1/4
🔗СПАСЫЛКІ
Мод можна знайсці і спампаваць
- ва ўбудаваным у гульню Mod Manager пад назвай «Belarusian translation»
- на mod.io:
mod.io/g/baldursgate3/m/bela…
- і на Nexus Mods: nexusmods.com/baldursgate3/m…
3/4
Я тыдні тры думаў, што трэба рыхтавацца рабіць пераклад ГТА6 за ноч
А потым зразумеў, што гэта кансольны эксклюзіў, то-бок ніякіх модаў і перакладаў да рэлізу на нармальнай платформе
Апдэйт: кітайскія ўмельцы змаглі дэшыфраваць праз тры дні
Replying to @kamb_eg
УООООААО, забіліся! У мяне пакуль усе сілы на новую кампанію Forsaken Kingdom, бо яна выйшла эксклюзіўна на англійскай мове. Але, на жаль, яна неяк па-новаму зашыфраваная. Можа, прыйдзецца пачакаць некалькі месяцаў да патча, у якім дэшыфруюць, напішу!










