Pinned Tweet
Падтрыхтавалі для вас вялікі трэд!
Patreon і іншыя пляцоўкі, дзе можна падтрымаць аўтараў беларускага кантэнту.
Пачнём і будзем час ад часу дапаўняць новымі спасылкамі ⬇️
З днём роднай мовы, сябры!
Падзяліцеся ў каментарах сервісамі, якія дапамагаюць вам удасканальваць беларускую.
Напрыклад, нашае любімае — гэта Skarnik ці анлайн-слоўнік Verbum, а таксама сайт для праверкі правапісу ад Інстытута мовазнаўства НАН bnkorpus info 👇
mova.how retweeted
Глядзіце які падгон на дзень роднай мовы вам
kinakipa.site/movie?id=54370…
Сябры, тут з'явілася петыцыя, каб дадаць беларускі галасавы ўвод у Gboard.
Вы можаце падпісаць яе вось тут: change.org/p/%D0%B4%D0%B0%D0…
«Google ужо мае ўсе дадзеныя (праз Google Translate і Mozilla Common Voice). Тэхнічных прычын для ігнаравання беларускай мовы няма», — піша аўтар.
mova.how retweeted
Учора чарговы раз пераглядаў розныя праекты перакладу на беларускую і зразумеў, што пара выкаціць трэд🧵 (або ланцужок🔗 ?) пра тое, як укаціцца ў супольнасць беларускага перакладу праграм. Працы вельмі шмат, але інфармацыю знайсці складана.
mova.how retweeted
Вы ўжо забылі пра Браму brama.online, а яна жывая! Цяпер відэа і каналы з «экстрэмісцкіх» каналаў адмыслова пазначаныя. Гэтак жа пазначаныя і прапагандысцкія рэсурсы. Таксама можна фільтраваць відэа, каб схаваць ці, наадварот
mova.how retweeted
Я пакуль веру. Таму прапаную вам таксама падтрымліваць Сепультуру Alive і глядзець нашыя анлайн-канцэрты. Бо толькі мы самі можам будаваць вакол сябе інфармацыйную прастору мары. Далучайцеся buymeacoffee.com/sepulive
mova.how retweeted
Падтрымаць:
patreon.com/praz_kosmas
buymeacoffee.com/prazkosmas
mova.how retweeted
Ці можа агностык і кандыдатка гістарычных навук знайсці агульную мову ў размове пра Біблію? У новым выпуску «Цёмнага Лёсу» я задаю «сорамныя» пытанні Ганне Дзягель - экспертцы па гісторыі старажытных габрэяў. Паехалі! 👇
youtu.be/9icvTVZUdlg
mova.how retweeted
Памёр выдавец Раман Цымбераў. Апошнімі гадамі ягонае выдавецтва было самым актыўным у незалежнай беларускай літаратуры ☹️
mova.how retweeted
❗️ Каманда часопіса «TAǓBIN» звяртаецца па дапамогу
«Больш за чатыры гады мы ствараем архіў сучаснай беларускай паэзіі, публікуем пераклады вершаў з многіх моў свету, водгукі і рэцэнзіі на свежыя кнігі, робім інтэрв’ю з аўтарамі і аўтаркамі і пашыраем веды пра беларускую літаратуру — усё дзеля таго, каб наша культура, наша паэзія знаходзіла сваіх прыхільнікаў і прыхільніц у любой кропцы свету і была дасяжная кожную хвіліну. Шмат таго, што ёсць у нашым часопісе, няма больш нідзе — прынамсі, у свабодным доступе, — і таму вельмі важна, каб “TAǓBIN” быў.
Увесь гэты час наша каманда працавала бясплатна, без заробкаў і ганарараў, утрымліваючы сайт за свае сродкі, і настаў час, калі мы хацелі б прасіць вашай дапамогі.
Для таго, каб уся наша праца не знікла бясследна, нам трэба да канца лютага аплаціць дамен і хостынг».
💞На вялікі жаль, падтрымаць «TAǓBIN» у Беларусі немагчыма. Але калі вы знаходзіцеся ў бяспецы, гэта можна зрабіць праз «Buy me a coffee»: buymeacoffee.com/taubin/yome…
Калі сумуеце па школьнаму бел-літу - не сумуйце, а лепш слухайце яго тут бясплатна і без смс
youtube.com/@bielaruskajalit…
mova.how retweeted
У Беларускай Вікіпедыі з'явіўся 260 000 артыкул — пра Пераходную вуліцу ў Мінску.
be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F…
mova.how retweeted
Кінатэатры mooon / Silver Screen з 12 лютага паказваюць «Валадар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка» з беларускім дубляжом. Могуць, калі хочуць.
mova.how retweeted
Сябры, мы адкрываем ужо 4-ы сезон праекта "Будуй сваё", дзе беларусы і беларускі могуць выкарыстоўваць свае адсоткі з падатковых дэкларацый у Польшчы і Літве (або прыватныя ўнёскі), каб ствараць беларускія праекты разам.
Гэта важны праект, які заснаваны на партысіпатыўным бюджэтаванні і прынцыпова робіцца без палітычных арганізацый або донарскіх грошай для рэалізацыі праектаў - удзельнікі атрымліваюць доступ у закрытую супольнасць, дзе прапануюць і абмяркоўваюць ідэі і разам выбіраюць пераможцаў, якія потым атрымліваюць сабраны бюджэт.
За папярэднія тры запускі было сабрана 170 тыс еўра, якія былі патрачаны на рэалізацыю выдатных праектаў:
- бібліятэка ў Літве
- анлайн-партал па гісторыі Беларусі (асабліва актуальны для людзей унутры краіны сёння)
- летнік для Беларускіх дзетак у Польшчы
- Адукацыйныя відэа па біялогіі
у 2026 годзе сабраныя за мінулы год грошы пойдуць новым праектам-пераможцам:
- культурная платформа Арт-куратар
- фестываль Тутака
- працяг адукацыйных відэа па біялогіі
Калі вы не жадаеце быць актыўным удзельнікам, вы можаце проста перадаць грошы праекту і даверыцца супольнасці актыўных удзельнікаў - вы ўсё роўна будзеце з правам голасу па ўсіх важных пытаннях да канца праекта, калі перадумаеце)
Далучайцеся і стварайце новыя цудоўныя беларускія гісторыі - newbelarus-taxes.com/
mova.how retweeted
Беларуска выпусціла кнігу пра сняданкі без дыет і забарон. Будзем чытаць?
▪ Беларуская аўтарка Алеся Княжэвіч выдала новую кнігу – «Збалансаваныя сняданкі». У ёй яна сабрала рэцэпты і парады для ранішняга харчавання без жорсткіх абмежаванняў.
▪ Алеся – ў мінулым біялагіня, цяпер прафесійная кухарка і псіхадыеталагіня. У кнізе чытачоў чакаюць 35 збалансаваных сняданкаў і парады.
▪ Кошт электроннай кнігі – 16,99$ (каля 48,13 руб.). Папяровую кнігу пакуль можна замовіць па перадзамове, але на гэты момант дастаўка даступная толькі па Еўропе.
mova.how retweeted
Каму бракуе беларускага кантэнту?! Вось вам ❤️. Вялікая колькасць футбольных фанатаў заўзее за пілотаў Формулы 1, а за каго заўзеюць самі пілоты? У гэтым відэа вы і дазнаецеся! Ад
казлоў і фермераў
да ваўкоў і чмялёў. Спасылка будзе ніжэй👇
mova.how retweeted
Выйшаў новы альбом Relikt
music.youtube.com/playlist?l…




























