Уладзь ката пагладзь retweeted
Учора пад уплывам гледачоў я:
- апранула правакацыйны ружовы топ з ружовай шубай;
- стварыла старонку на Patreon (не да канца гатовую).
Да чаго гэта прывядзе, я не ведаю, але вось фота і спасылка: patreon.com/cw/ms_bahiema 💫
Уладзь ката пагладзь retweeted
пачынаем!! 🤍
twitch.tv/ulaadzik
Сёння стрыма не будзе, але затое заўтра (у суботу) ўварвуся з нагі на канал Уладзя, музыкі і новага твару на белтвічы!!! Го сядзець трындзець з намі 🤍
18:00 (Менск)
17:00 (Вільня)
16:00 (Варшава)
twitch.tv/ulaadzik
у мяне выйшаў першы трэк!!
гоў слухааааць🎧
social.tunecore.com/linkShar…
правёў у гэтым годзе 4 дні на фэсце Тутак і зрабіў відос, зацаніце гэты вайбік беларускага вудстока!!
хто не пайдзе ў наступным годзе - той лох
Уладзь ката пагладзь retweeted
⚡️⚡️⚡️⚡️⚡️⚡️Падтрымайце «Зроблена ў Польшчы» сваімі падаткамі — дадаткова плаціць нічога не трэба
❗️калі ласка - зрабіце рэтвіт 🙏❗️
Прывітанне! Як мы і распавядалі раней, наш падкаст можна падтрымаць, пералічыўшы нам 1,5% ад PIT за 2024 год. Опцыя для тых, хто плаціць падаткі ў Польшчы.
Як гэта зрабіць? Усё даволі проста:
1. Дысклэймер: 1,5% ад вашага PIT у любым выпадку будуць размеркаваныя на добрыя справы — грамадскім арганізацыям. Але вы можаце самастойна абраць, куды накіраваць свае грошы.
2. Пры падачы гадавой дэкларацыі (самастойна ці праз бухгалтара) звярніце, калі ласка, увагу на пункт «1,5% podatku dla OPP».
3. Там будзе два поля: нумар KRS арганізацыі і мэта. Важна запоўніць абодва пункты, бо мы збіраем адсотак ад падаткаў не наўпрост, а праз арганізацыю-партнёра.
4. Што пазначыць (самастойна ці папрасіць бухгалтара):
• Numer KRS wybranej organizacji: 0000270261
• Cel szczegółowy: Maksim Parshuta 28762
5. Далей трэба паставіць галачку, што вы згодны на przekazanie OPP informacji o 1,5% podatku, і зацвердзіць змены.
На гэтым усё — вашыя 1,5% ад PIT дайдуць да падкаста «Зроблена ў Польшчы» напрыканцы 2025 года. Усе сабраныя грошы пойдуць на вытворчасць падкаста. Дакладней распавядзем, калі будзем разумець агульную суму.
Наш падкаст збірае 1,5% ад PIT праз польскую арганізацыю Fundacja Studencka Młodzi Młodym (FSMM): fsmm.pl/partner/maksim-parsh…
Уладзь ката пагладзь retweeted
дарагія сябр:овачкі!
аказалася, што гэты месяц у мяне вольны ад працы, таму ахвотна папрацую на вашых канцыках/івэнтах/у рэсціках і гд, разгляджу любыя прапановы 🫶
найлепей Познань, але можа быць і Варшава
дзякую 💘
Уладзь ката пагладзь retweeted
Добры дзень, кацяняты! ☀️
*буду вельмі ўдзячны Вам за рэтвіты - гэта значна дапаможа нам з распаўсюдам кантэнту 🫶
▶️ Учора мы знялі 2 новыя серыі нашага з Максам @maximlier шоў "Зроблена ў Польшчы". І вырашылі зрабіць пэўныя перастаноўкі 😏
На наступным тыдні вы пабачыце ўжо свежую, новую серыю, знятую ўчора. Гэта значна падцягне актуальнасць!
❗Таму актыўна ПАДПІСВАЙЦЕСЯ НА НАШ КАНАЛ ужо сёння, каб не прапусціць усё самае цікавае ❗
▶️ Распавяду Вам крыху пра працэс здымак. Каб знять 2 новыя серыі, мы ўчора працавалі ў студыі каля 4 гадзін. Пры гэтым нам неверагодна дапамаглі Уладзь @lepeshinsky і Мікіта @bialevich_m - мы з Максам сапраўды вельмі ўдзячныя хлопцам! 🫶
▶️ Апроч працы непасрэдна ў студыі мы з Максам увесь час на сувязі - працуем над сцэнаром, абмяркоўваем розныя ідэі па развіцці праекту (а цікавых ідэй у нас сапраўды шмат! 🔥), узгадняем розныя тэхнічныя і маркетынгавыя працэсы.
Нам гэта дае сапраўдны кайф і мы хочам развіваць падкаст далей!
❗Таму падпісвайцеся на наш канал, дапамагайце нам, калі ласка, з распаўсюдам, стаўце лайкі і пакідайце пад відэа свае каментары (гэта вельмі моцна дапамагае бусціць беларускамоўны кантэнт на YT)!
❗І, калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць развіццё праекту, - падтрымлівайце нас данатамі! У дадзены момант мы збіраем грошы на чарговыя 2 месяцы выхаду падкасту! 🔥
Дзякуем Вам і да сустрэчы ў наступных выпусках! ❤️
Аўтар фота - @lepeshinsky 🫶
*буду ўдзячны за рэтвіты 🙏
Уладзь ката пагладзь retweeted
9 млн беларусаў у Беларусі, каля 300 тыс за мяжой, а самы круты гістарычны падкаст, які робіцца для беларусаў, па-беларуску, беларускай, мае ў сярэднем па 300 праслухоўванняў. Госці Ганны Дзягель - самыя крутыя беларускія гісторыкі. Падабайкі, падпіскі. youtube.com/@taksklhist/vide…




























