Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand) header
Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand) profile picture

Пішу

Joined February 2013
Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)Photo by Маленькі Фаўнтлярой (@domlavand)
У майго тг-канала t.me/hey_mun амаль 400 падпісчыкаў! Улічваючы тое, што я не ставіла перад сабой задачу яго мэтанакіравана прам развіваць. Для мяне гэта сапраўды неверагодная колькасць. Дзякуй кожнаму і кожнай❤️
3
4
20
4,605
Карацей, нарэшце нешта будзе норм сядзець на маёй главе. Ды яшчэ навушнікі з гісторыяй. Замовіла✅
11
269
У мяне пасля Prey (2017) такі экзістэнцыяльны крызіс здараецца. Мне аж фізічна кепска становіцца, страшна, прам паніка. Я яшчэ паўгадзіны пасля сяджу і думаю пра жыццё. Гэтая гульня падымае самыя для мяне страшныя пытанні. Хоць я не люблю сюжэты пра космас.
1
2
263
У гульні падымаюцца розныя цікавыя пытанні. Але самае для мяне чамусьці блізкае: думка пра бясконцы космас і пра тое, што дзесьці можа існаваць жыццё, настолькі адрознае ад нашага, што мы нават не здолеем распазнаць у ім жыццё.
2
110
Вось трапляецца мне такая фраза ад людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, скажам так (хоць не люблю гэты выраз): я хацеў бы/ хацела б знаёміцца з людзьмі на вуліцах, як гэта робяць гетэра. Шчыра кажучы, мне нават у галаву не прыходзіць ні адна пара, якая б пазнаёмілася такім чынам.
1
8
805
Зараз ужо даўно ўсе знаёмяцца праз інтэрнэт ці праз сяброў/знаёмых. Са мной знаёміліся на вуліцы, але гэта было заўсёды міма. Так што споко. Мы ўсе такія.
4
151
Мой хлопец мае хоббі — Вархамер. Ён любіць фарбаваць салдацікаў, а потым імі гуляць. У нас дома дзве шафы з фігуркамі, спецыяльны аэрограф і аграмедны набор фарбаў, якому можа пазайздросціць любы мастак.
3
15
449
Хоць я нічога не разумею і мэтанакіравана нічога не даведваюся(ведаю толькі мемы пра вархамерыстаў), перыядычна я думаю: слава богу гэта не дота. Да таго ж, мой хлопец актыўна ўдзельнічае ў мясцовых спаборніцтвах, ездзіць на турніры і прывозіць нейкія прызы.
1
3
178
Аднойчы ён прывёз сертыфікат на 200 злотых. Я ўжо падумала, колькі ўсяго мы купім у бедронцы, а аказалася, што гэта сертыфікат можна выкарыстаць толькі ў краме для вархамерыстаў. Вось так.
4
122
Насварылася на архітэктара. Два месяцы па кватэры – амаль нічога. Хоць у пачатку верасня поўны праект павінен быў быць здадзены. І Вось я не вытрымала і такія яму напісала гадасці! Учора амаль поўны праект быў здадзены. І вось што мяне здзіўляе: людзям пад 30 трэба палка.
1
11
504
Кожны раз я думаю,як добра, што жыву ў кватэры. А гэтая рамантызацыя жыцця ў вёсцы мяне абмінула,бо я ведаю, што такое палоць агарод,калоць свіню і вось іншыя гэтыя "прэлесці". Не, не, не.Я ўжо з дзяцінства "наелася" таго вясковага жыцця. І не, грошы на гэтым вялікія не заробіш
3
25
1,331
Гэта трэба рэальна любіць укалываць з раніцы і да вечара, не падымаючы той галавы ад зямлі.
4
234
Запісалася да рэўматолага па NFZ. Мне прапанавалі дату – лістапад 2029 года. Няма словаў.
3
12
566
Да генетыка праз 2 гады.
1
190
Абажаю гэты серыял, прабачце. Мне рэальна больш падабаецца чытаць гэтага чалавека, чым усялякіх разумнікаў тыпу. І гэта жыццё, сябры, да якога я імкнуся.
2
7
1,021
Сумна. Мне амаль 30, а я ўсё яшчэ плачу кожны раз, калі ўзгадваю, як перажыла досвед дзіцёнка, які абараняў маці ад п'янага айчыма з сякерай. Я так старанна апошнія гады намагалася сцерці з памяці і з сэрца ўсе тыя пабоі, што даводзілася цярпець ад самага блізкага чалавека - мамы
6
49
1,997
І цяпер ў мяне няма крыўды ці нянавісці. Але я не ведаю, як пражыць. Я ўжо і так, і сяк. І ўжо столькі гадоў немагчыма вытравіць гэтае шкадаванне за той час, які павінен быў быць іншым.
2
13
329
Еду ў трамваі, чытаю дзённік Францішка Міцкевіча (брата Адама Міцкевіча). А побач польскія школьнікі абмяркоўваюць, як ім задзяўбала вучоба, і што ў панядзелак будзе кантрольная па "Пан Тадэвуш". Хехехех
7
463
Люблю чытаць пра свой горад Слаўгарад (некалі Прапойск)
1
14
413
— Я слухаў гэтую гісторыю толькі для таго, каб табе гэта расказаць. Сказаў мне мой хлопец пасля працы.
14
450
У нас такое для свіней хіба толькі было, каб буракі там якія хаваць, камбікорм ці што.
5
391