Расследаванні пра Беларусь. Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. Member of @OCCRP & @GIJN Для сувязі: https://xitter.cf/t.co/f09oGaeQ3E

Joined December 2023
💰Як падтрымаць «Бюро» «Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Гэта Вольга Ратмірава, Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч і Аляксей Карпека. Нашыя журналісты аб'яўлены ў вышук у Беларусі і Расіі. Ня так даўно «Бюро» прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Але, мы не плануем спыняць працу і будзем далей расследаваць злачынствы і карупцыю лукашэнкаўскага рэжыму. За апошні год мы апублікавалі 18 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў, а таксама некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Нашыя журналісты ўдзельнічалі ў трансгранічных расследаваннях, з-за якіх уводзілі санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі і яго "бізнэсменаў". І вы можаце нам дапамагчы рабіць нашую справу яшчэ лепей. Patreon 📌 Штомесяц мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра дзейнасць рэдакцыі. Іх атрымлівае кожны, хто падпішыцца на нас. Падпісацца можна тут patreon.com/buromediaby У хуткім часе мы прануем нашым падпісчыкам на Patreon дадатковыя бонусы. Разавы данат 📌 Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам. Зрабіць гэта можна тут праз Buymeacoffee. buymeacoffee.com/buromedia 📌 Можна зрабіць данат праз Stripe. buy.stripe.com/9AQ7sSbS7ehYf… Падаткі Калі вы працуеце ў Літве ці Польшчы, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі. Мы прапануем вам зрабіць гэта для «Бюро». 📌 Працуеце ў Літве? buromedia.io/be/news/rabotae… 📌 Працуеце ў Польшчы? buromedia.io/be/news/rabotae… Гэты адсотак — не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. То бок ніякіх дадатковых выдаткаў не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.
1
1
3,981
📺 З фаварытак Лукашэнкі – у тэлевядоўцы. Хто цяпер працуе на дзяржаўным ТБ? Удзельніцы баляў Лукашэнкі, яго спартовых мерапрыемстваў і конкурсаў прыгажосці атрымліваюць месца ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў. buromedia.io/be/news/iz-favo… 📌 Ганна Іванова – удзельніца «кавуновага батальёна», венскага балю і іншых мерапрыемстваў з Лукашэнкам. Супрацоўнічала з Нацыянальнай школай прыгажосці, амаль тры гады працавала ў «Банку развіцця». З верасня 2025 года вядзе навіны на «Першым інфармацыйным», а цяпер яшчэ і шоу «Жаночы эфір». 📌 Элеанора Качалоўская – «Міс Беларусь – 2023», якая са сцэны асабіста дзякавала Лукашэнку. Таксама наведвала яго мерапрыемствы. З 2025 года вядзе праграму «Плюс-мінус» на «РТР-Беларусь». Як высветліла «Бюро», займаецца яшчэ і прадзюсарствам, у тым ліку мела дачыненне да стварэння «ДХ шоу» на СТБ. 📌 Анастасія Лаўрынчук – другая віцэ-міс Беларусь – 2018, удзельніца баляў Лукашэнкі і заўзятарка яго хакейнай каманды. З 2023 года працуе на СТБ, дзе вядзе навіны «24 гадзіны».
1
1
1
416
🪧 Лукашэнка хлусіць з тэлеэкранаў пра недатычнасць сваёй сям’і да рэкламнага бізнэсу. «Бюро» высветліла, што нявестка Лукашэнкі захапіла трэць рэкламнага рынку У верасні 2026 года Аляксандр Лукашэнка публічна абураўся, што яго сям’ю звязваюць з рэкламным бізнэсам: «Ужо дайшло да таго, аказваецца, гэта мая сям’я гэтым [рэкламай] займаецца».  Фірма «Крэатыўны код», якая звязаная з Ганнай Лукашэнкай (Сялук), стала ўласнікам адной з буйных сетак вонкавай рэкламы ў Беларусі. «Бюро» высветліла новыя падрабязнасці пра яе бізнэс, якія абвяргаюць заявы кіраўніка Беларусі.  📌 Падрабязней чытайце на сайце buromedia.io/be/news/lukashe…
1
1
3
794
Румынскі партнёр Зайцава прасоўвае рускі свет у Беларусі. Якімі праектамі займаюцца кампаніі «Шляхамі культуры» і «СаюзФорум» Віталіе Буздугана 📌 «Бюро» паглядзела якія праекты робіць кампаніі Буздугана: buromedia.io/be/news/rumynsk… Раней «Бюро» расказвала пра румынскага бізнэсоўца, які стварыў у Беларусі цэлую бізнэс-імперыю з набліжанымі да Лукашэнкі людзьмі. Як мы высветлілі цяпер, Віталіе Буздуган займаецца ў нашай краіне яшчэ і грамадскімі праектамі. У 2023 годзе Буздуган стварыў кампанію «Шляхамі культуры». Кіруе фірмай жонка бізнэсоўца Таццяна. Праекты кампаніі засяроджаныя на мерапрыемствах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, на «патрыятычным» выхаванні і прасоўванні ідэі агульнай культурнай прасторы Беларусі, Расіі і іншых краін былога СССР.
1
1
1
593
Як кампанія з сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ўзброеных сілах зарабляе на масавых мерапрыемствах 📌 Падрабязней чытайце на сайце buromedia.io/be/investigatio… «Саундкафэ прадакшн» – адзін з галоўных гульцоў у індустрыі масавых мерапрыемстваў Беларусі. За бюджэтныя грошы кампанія праводзіць дзяржаўныя святы і пампезныя «патрыятычныя» канцэрты. Часта гэтыя дзяржзамовы яна атрымлівае ў абыход тэндараў, паводле прамога распараджэння чыноўнікаў. Пры гэтым, як высветліла «Бюро», бацька кіраўніка «Саундкафэ» каля 20 гадоў прапрацаваў у адміністрацыі Лукашэнкі, а сама кампанія шчыльна супрацоўнічае з Прэзідэнцкім спартыўным клубам. У новым расследаванні "Гукі распілу" мы раскрыем сакрэты поспеху «Саундкафэ прадакшн», растлумачым, як уладкаваная карупцыя ў сферы дзяржзакупак, і пакажам, як за яе расплачваюцца звычайныя беларусы.
2
1
4
857
Дзе працуюць новыя сваякі Абельскай? Старэйшы сын Ирыны Абельскай жанаты з Дзінай эль-Дзіэфі. Яна працуе лекаркай у Рэспубліканскім клінічным цэнтры Кіраўніцтва справамі і значыцца сярод супрацоўнікаў «Фонду Першага». Бюро вырашыла вывучыць біяграфіі і месцы працы іншых новаспечаных сваякоў Абельскай. Выявілася, што ўсе яны так ці інакш звязаныя з медыцынай. 📌 Родная сястра Дзіны Далья эль-Дзіэфі – аспірантка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і акушэрка-гінекалагіня прыватнага медцэнтра «Нардзін». Муж Дальі Ілья Сянько ўладальнік і дырэктар кампаніі «Дыстрымед», якая спецыялізуецца на гуртовай дыстрыбуцыі і прасоўванні вырабаў медычнага прызначэння, расходных матэрыялаў і медычнай тэхнікі ў Беларусі. Кампанія актыўна ўдзельнічае ў дзяржаўных закупках. У 2025 годзе выручка кампаніі склала 3,2 мільёна рублёў, а чысты прыбытак – 14 тысяч рублёў. 📌 Родны брат Дзіны і Дальі Хасан эль-Дзіэфі працуе дзіцячым хірургам таксама ў «Нардзіне». А вось кар’ера яго жонкі Юліі доўгі час развівалася зусім у іншым напрамку. Юлія эль-Дзіэфі працавала ў адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, а затым – у адміністрацыі Лукашэнкі. У даступных для «Бюро» дакументах яна фігуруе там як дарадчыца-кансультантка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У красавіку 2021 года Юлія перайшла ў Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — той самы, якім кіруе Ірына Абельская. А пасля таго як Абельская ўвайшла ў Савет Рэспублікі, Юлія эль-Дзіэфі стала яе афіцыйнай памочніцай. 📌 Медычны след ёсць і ў цесця Абельскага, бацькі Дзіны – Фейсала Мухамеда Рыхана эль-Дзіэфі. Шмат гадоў ён быў звязаны з Беларуска-палесцінскай абшчынай. У розных дакументах Фейсал фігуруе то як яе прэзідэнт, то як сустаршыня. З 2020 года Фейсал значыцца сярод работнікаў кампаніі «Райт Стэп». Фірма займаецца медыцынскім турызмам і супрацоўнічала з Мінскай абласной клінічнай бальніцай у прыцягненні пацыентаў з Лівіі. Гаворка ішла аб прасоўванні сярод лівійцаў уралагічных аперацый, а таксама паслуг у галіне неўралогіі і траўматалогіі. У 2025 годзе выручка «Райт Стэп» склала 4,4 млн рублёў, чысты прыбытак – 1,2 млн.
75
Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі «Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – яе родная сястра Іна Гарусава і пляменнікі Кірыл і Уладзіслаў. buromedia.io/be/news/teplye-…
💸 Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі «Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – яе родная сястра Іна Гарусава і пляменнікі Кірыл і Уладзіслаў.  Нядаўна мы расказвалі пра тое, што швагер Ліліі Лукашэнкі Аляксандр Гарусаў служыў у КДБ, а цяпер заняты ў бізнэсе Людмілы Няронскай. Цяпер «Бюро» вывучыла працоўную біяграфію ўсёй сям’і Гарусавых. 📌 Сястра Ліліі Лукашэнкі Іна Гарусава пачынала сваю кар’еру ў сістэме адукацыі, але ў 2009 годзе яна перайшла працаваць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. У наступных запісах працадаўцам Гарусавай пазначаная вайсковая частка № 08188, якую таксама звязваюць з ААЦ. 📌 Старэйшы сын Гарусавых Кірыл у 2014 годзе пачаў працу ў кампаніі «Зомекс Інвестмент», якая ўваходзіла ў дывелаперскую групу Dana Holdings, звязаную з сербскім сямействам Карычаў. На момант працаўладкавання яму было 17-18 гадоў. Пазней кампанію перайменавалі ў «Эмірэйтс Блю Скай». З мая 2024 года працадаўцам Кірыла стала кампанія «Сцісхо». Яна ўваходзіць у бізнэс-імперыю набліжанага да Віктара Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зайцава. Кампанія рэалізуе праект па перапрацоўцы мяса на тэрыторыі адмысловай эканамічнай зоны «Брэміна – Орша», створанай паводле асобнага ўказа Лукашэнкі. 📌 Малодшы сын Аляксандра і Іны Уладзіслаў Гарусаў вучыўся па спецыяльнасці «сусветная эканоміка» на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў. Першым працадаўцам Уладзіслава, у 2023 годзе, стала брэсцкая кампанія «ЗахадТрансЭкспедыцыя», якая займаецца лагістыкай і транспартна-экспедыцыйнымі паслугамі. Кампанія ўваходзіць у бізнэс-імперыю Людмілы Няронскай.
117

1,409
Грандыёзныя планы Людмілы Няронскай Беларуская макетная майстэрня апублікавала рэферэнсы вытворчых пляцовак кампаніі «Марскія сезоны». Запланавана, што ў рыбны холдынг сяброўкі сям’і Віктара Лукашэнкі – Людмілы Няронскай – увойдзе ажно 7 прадпрыемстваў. На сёння працуе толькі адно – вытворчы комплекс па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў у Мінску, у прамвузле «Калядзічы». Другое рыбаперапрацоўчае прадпрыемства будуецца проста цяпер у СЭЗ «Віцебск». Запуск анансаваны на канец 2026 года. У холдынг Няронскай таксама ўвойдзе комплекс па вытворчасці ўпакоўкі з гафраванага кардону «Сезон упакоўкі», якім бізнэс-лэдзі валодае сумесна з сынам Віктара Лукашэнкі – Аляксандрам Лукашэнкам – малодшым. Раней мы ўжо расказвалі, што прадпрыемства вырасце ў АЭЗ «Брэміна-Орша», а будаўніцтва будзе адбывацца за кошт дзяржкрэдыту. На апублікаваным рэферэнсе паказаныя яшчэ 4 прадпрыемствы. Так, Неронская плануе ўзвесці: транспартна-лагістычны комплекс у сталіцы, другі цэх рыбаперапрацоўчага прадпрыемства ў Віцебску пад брэндам «Марскія сезоны», а таксама два заводы пад брэндамі «Марская гавань» у Мінску і «БелМарэ Груп» у Магілёве.
2
1
2
1,190
Колькі траціць хакейны клуб, за які гуляюць браты Лукашэнкі Кіруе клубам бізнэсовец Аляксандр Зайцаў У распараджэнні рэдакцыі з’явілася гадавая справаздачнасць пра паступленні і расходы хакейнага аматарскага клуба – «Бастыён». Юрыдычная асоба «Хакейны клуб «Бастыён», створаная ў 2019 годзе, аб’ядноўвае ў сабе адразу дзве структуры. Непасрэдна сам «Бастыён» – асноўная каманда з першай лігі, за якую гуляюць Мікалай Лукашэнка і Дзмітрый Баскаў. І фарм-клуб «Бастыён-2» у другой лізе. За яго гуляюць Віктар Лукашэнка, ягоны сын Аляксандр Лукашэнка – малодшы і пляменнік Уладзіслаў Гарусаў. Усяго за 4 гады мы налічылі на балансе «Бастыёна» амаль 363 тысячы беларускіх рублёў, або 107 тысяч еўра. Гэта ў 7 разоў менш, чым патраціў на сваю дзейнасць «Шчыт» Дзмітрыя Лукашэнкі за аналагічны перыяд. Нядаўна мы расказвалі, якія сумы акумулюе ягоны клуб. У дакументах на рускай мове, якія мае «Бюро», старшынём грамадскага аб’яднання названы нехта «А.Н. Зайцев». У 2026 годзе ягоны аклад – 595 рублёў. «Бюро» параўнала подпісы ў дакументах і высветліла, што кіраўніком «Бастыёна» з’яўляецца «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў Юрыдычны адрас спартовага грамадскага аб’яднання «ХК «Бастыён» – вул. Няміга, 40. Там жа ў розны час размяшчаліся офісы іншых кампаній Зайцава: «Сохра», «Глаўгандальпрэд», «Лакшэры мотарс», «Трэндхол», «Гандлёвы дом Экспартгандаль», «Шэйнкер груп» і іншыя.
1
1
3
1,248
Раскошнае жыццё Алены Казак. «Бюро» атрымала доступ да асабістага фотаархіва Алены Казак і даведалася мноства эксклюзіўных падрабязнасцяў пра лад жыцця доктаркі Лукашэнкі buromedia.io/be/news/roskosh… Алена Казак шмат гадоў уваходзіць у блізкае атачэнне Аляксандра Лукашэнкі. Яна сочыць за ягоным здароўем, збірае з ім кавуны і суправаджае на спартовых мерапрыемствах. У жніўні 2020 года яна апублікавала вось такі пост: «Я не хачу, каб навязаныя з Захаду думкі туманілі галаву майму народу. Я хачу, каб людзі нарэшце ўключылі мазгі і сталі цаніць тое, што яны маюць!» Аднак, як высветліла «Бюро», «ідэалы», якія Казак публічна транслявала ў сваёй сацыяльнай сетцы, палярна разыходзяцца з яе сапраўднымі перакананнямі. Нягледзячы на гучныя словы пра «любоў да радзімы» і нянавісць да «гнілых заходніх каштоўнасцяў», Алена Казак вядзе неверагодна раскошнае жыццё, у тым ліку і ў краінах Еўрасаюза. На чым жа асабістая лекарка Лукашэнкі змагла зарабіць на ўсю гэтую раскошу? Нядаўна мы расказвалі, што Алена Казак стала новай уладальніцай сеткі аптэк «Лігматон». Да Казак кампанія належала набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам – Паўлу Тапузідзісу і Віктару Пятровічу. Гэта не адзіны бізнэс асабістай доктаркі Лукашэнкі. Таксама яна валодае фірмай «Мантпарт» (клініка эстэтычнай медыцыны Antiage Сlinic). Гэты актыў Казак перайшоў ад хакеіста Паўла Белага і іншай лекаркі Лукашэнкі – Святланы Канашэнкі. Акрамя таго, цяпер Алена Казак аднаасобна валодае фірмай «Амалем», якая займаецца продажам касметалагічнага абсталявання.
2
1
4
1,286
Новае расследаванне «Бюро» — «Рускі свет з дастаўкай дадому» buromedia.io/be/investigatio… У самым цэнтры Мінска працуе Дом Масквы — фармальна культурна-дзелавы цэнтр, а фактычна адна з пляцовак расійскай мяккай сілы ў Беларусі. Пад дахам Дома Масквы ў Мінску рэгулярна праходзяць прапагандысцкія мерапрыемствы і збіраюцца пракрамлёўскія актывісты накшталт удзельнікаў «Руху Саюз». 📌 «Бюро» атрымала доступ да ўцечкі з больш як 270 тысяч лістоў Маскоўскага дома суайчынніка. Дакументы паказваюць, як маскоўскія ўлады будуюць у Беларусі ўласную сетку ўплыву — і не толькі праз Лукашэнку. Мы разабраліся, хто прасоўвае «рускі свет» у Беларусі, як гэта працуе і колькі Масква на гэта траціць.
2
1
4
2,287
🧪 Асабістая лекарка Аляксандра Лукашэнкі Алена Казак стала ўладальніцай сеткі аптэк у Беларусі. Як даведалася «Бюро», у жніўні 2024 года кампанія «Лігматон», якой раней валодалі Георгій Тапузідзіс і ягоная маці Галіна Пятровіч, была перааформленая на Алену Казак. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы змаглі высветліць, што асабістая лекарка Лукашэнкі працаўладкаваная ў кампаніі з ліпеня 2024 года. Георгій Тапузідзіс – сын буйнога беларускага бізнэсоўца і «кашалька» Лукашэнкі Паўла Тапузідзіса. Кампанія «Лігматон» валодае сеткай аптэк ва ўсёй Беларусі, а таксама ўдзельнічае ў дзяржаўных тэндарах на пастаўку разнастайных медыкаментаў. Выручка кампаніі ў 2025 годзе склала 83,6 мільёна рублёў, а чысты прыбытак 2,79 мільёна. Раней «Бюро» здолела даведацца, што яшчэ адна фаварытка Аляксандра Лукашэнкі звязаная з кампаніяй «Лігматон». З ліпеня 2024 года Марыя Васілевіч, былая дэпутатка, лічыцца там вядучай спецыялісткай па камерцыйнай дзейнасці.
1
1
738
💊 Дзмітрый Абельскі пабудуе фармацэўтычны комплекс за 10 мільёнаў долараў. Прадпрыемства будзе базавацца ў адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень» У снежні 2024 года ў Беларусі з’явілася новая фірма – ЗАТ «ФармаСайнс». У планах кампаніі – выпуск і продаж кропляў для вачэй. «Бюро» высветліла, хто стаіць за гэтай кампаніяй. Як нам стала вядома, «ФармаСайнс» мае чатырох бенефіцыяраў. 📌 Сярод іх — Дзмітрый Абельскі, старэйшы сын сенатаркі і кіраўніцы лечкамісіі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірыны Абельскай. Другі — Алег Пазняк. Ён сузаснавальнік і намеснік дырэктара буйной сеткі афтальмалагічных клінік Voka ў Беларусі. Менавіта ў Voka з 2018 года ўрачом-афтальмолагам працуе Дзмітрый Абельскі. Абельскі & Со паставілі перад сабой амбітныя мэты – будаўніцтва ўласнага завода па вытворчасці кропляў для вачэй. Фармацэўтычны комплекс размясціўся ў адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень». Абельскі з партнёрамі разлічвае на выручку ў 10 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 3,5 мільёна долараў) і не менш як 3 мільёны рублёў (1,05 мільёна долараў) чыстага прыбытку. Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 10 мільёнаў долараў. Фінансаваць будаўніцтва завода хочуць за кошт банкаўскіх крэдытаў, уласных сродкаў, пазык і інвестыцый. У верасні 2025 года «ФармаСайнс» ужо выпусціла аблігацыі на 3,5 мільёна беларускіх рублёў (каля 1,2 мільёна долараў), каб прыцягнуць фінансаванне ад інвестараў.
1
1
1
825
🔎 Дэпартамент міграцыі Літвы звярнуўся да супрацоўнікаў дзяржбяспекі з просьбай праверыць былога зяця Віктара Шэймана беларускага бізнэсоўца Андрэя Шымановіча. З 2023 года ён мае дазвол на жыхарства ў Літве як стартапер. Праверку ініцыявалі пасля публікацыі ліпеньскага расследавання «Бюро». У ім мы расказалі, што Шымановіч, будучы зяцем Віктара Шэймана, распрацоўваў і абслугоўваў мабільныя дадаткі ў Беларусі, але публікаваў іх праз літоўскую юрыдычную асобу. Некаторыя праграмы збіралі адчувальную інфармацыю кліентаў, адпраўлялі звесткі ў Расію і атрымлівалі надзвычай шырокія правы на кантэнт карыстальнікаў. Да запуску бізнэсу ў Беларусі і Літве Шымановіч быў звязаны з шпіёнскім сэрвісам mSpy. 📌 Для праверкі распрацовак Шымановіча Дэпартамент міграцыі Літвы мае намер звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр кібербяспекі і ў Кіраўніцтва крымінальнай паліцыі. «Гэтым установам будзе прапанавана ініцыяваць кансультацыі і ў межах сваёй кампетэнцыі ацаніць надзейнасць згаданых у публікацыі дадаткаў і іх унутранага праграмнага кода, патэнцыйныя ўразлівасці ў сістэме бяспекі і іншыя аспекты, якія дапамогуць праясніць магчымы шкодны характар такіх дадаткаў. Дэпартамент міграцыі, атрымаўшы ўсю неабходную інфармацыю ад іншых дзяржаўных устаноў, прыме рашэнне аб прававым статусе згаданага ў публікацыі іншаземца ў Літве», – сказана ў прэс-рэлізе, які Дэпартамент міграцыі апублікаваў на сваім сайце раніцай 30 ліпеня. 📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт patreon.com/c/buromediaby/me…
1
1
2
1,339
🏒Колькі траціць хакейны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі? У распараджэнні «Бюро» аказаліся справаздачы пра паступленне і расходаванне сродкаў аматарскай хакейнай каманды «Шчыт», за якую гуляе Дзмітрый Лукашэнка. Мы даведаліся, адкуль прыходзяць грошы і колькі выдаткоўваецца на дзейнасць клуба. 📌 Усяго за апошнія 4 гады мы налічылі на балансе аматарскай каманды Дзмітрыя Лукашэнкі амаль 2,3 мільёна беларускіх рублёў, або без малога 724 тысячы еўра. Якое ж паходжанне гэтых грошай? У дакументацыі яны пазначаныя як «паступленні, атрыманыя ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі». Хто тыя мецэнаты, якія ахвяруюць такія нечуваныя сумы на аматарскі хакей, невядома. Таксама «Шчыт» плаціць зарплату двум супрацоўнікам (уключаючы падаходны падатак і ўнёскі ва ФСАН). Яўген Кукушкін. Нядаўна мы расказвалі, што ў нулявых ён быў чыноўнікам – інспектарам у камітэце па каштоўных паперах пры Савеце міністраў РБ. У 2002 годзе яго затрымалі супрацоўнікі КДБ за спробу прадаць «расійскім бізнэсоўцам» ваенную дзяржаўную таямніцу пра дзейнасць абароннага прадпрыемства «Пеленг». Тады Кукушкін абышоўся ўсяго толькі ўмоўным тэрмінам. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы высветлілі, што ў «Шчыце» Кукушкін працуе з моманту заснавання юр асобы – 2016 года. Ён выконвае абавязкі старшыні савета клуба, гэта значыць, па сутнасці, кіраўніка. Акрамя таго, Кукушкін значыцца на 0,25 стаўкі як трэнер з месячным акладам у 1860,6 беларускага рубля. Аляксандр Жукавец. У пачатку дзясятых гадоў ён працаваў дзяржаўным трэнерам па хакеі на траве Міністэрства спорту і турызму РБ. З 2018 па 2023 год Жукавец сам гуляў за «Шчыт». У штаце хакейнага клуба ён пазначаны як трэнер-адміністратар на 0,25 стаўкі са сціплым акладам у 278,25 беларускага рубля.
1
1
648
Агент 00SIM. Як беларускі бізнэсовец стварыў вядомы ва ўсім свеце шпіёнскі сэрвіс, а затым парадніўся з Віктарам Шэйманам, запусціў дзясятак небяспечных мабільных дадаткаў і стаў партнёрам фігуранткі найбуйнейшага афшорнага скандалу ў гісторыі buromedia.io/be/investigatio…
Агент 00SIM. Як беларускі бізнэсовец Андрэй Шымановіч стварыў вядомы ва ўсім свеце шпіёнскі сэрвіс, а затым парадніўся з Віктарам Шэйманам, запусціў дзясятак небяспечных мабільных дадаткаў і стаў партнёрам фігуранткі найбуйнейшага афшорнага скандалу ў гісторыі. Сёння Андрэй Шымановіч жыве ў Еўропе і развівае там бізнэс, паралельна працягваючы працаваць у Беларусі 10 верасня 2016 года, Першамайскі раён Мінска. У мясцовым загсе абяцаннямі кахання і вернасці абменьваецца маладая, але ўжо вельмі статусная пара. Новаспечаная жонка – Вольга Шэйман, адзіная дачка Віктара Шэймана, правай рукі Аляксандра Лукашэнкі. Абранніка дзяўчыны зваць Андрэй Шымановіч. Ён удачлівы інвестар. У прэсе яго нават называюць самым паспяховым маладым бізнэсоўцам з Беларусі. Да таго як пабрацца шлюбам, Шымановіч паспеў скончыць брытанскі ўніверсітэт, заснаваць венчурны фонд – і засвяціцца ў міжнародным скандале. Зяць Віктара Шэймана быў сузаснавальнікам і тварам шпіёнскага дадатку. Сёння Шымановіч працягвае ствараць небяспечныя дадаткі ў Беларусі, а таксама кіруе кампаніямі ў Еўропе, якія звязаныя з фігурантамі міжнародных карупцыйных скандалаў. Гэта, аднак, не перашкодзіла яму атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве. У гэтым расследаванні мы падрабязна раскажам пра тое, як расла кар’ера Андрэя Шымановіча, і пра ягоныя сувязі з сям’ёй Шэймана.
69

6
887
Агент 00SIM. Як беларускі бізнэсовец стварыў вядомы ва ўсім свеце шпіёнскі сэрвіс, а затым парадніўся з Віктарам Шэйманам, запусціў дзясятак небяспечных мабільных дадаткаў і стаў партнёрам фігуранткі найбуйнейшага афшорнага скандалу ў гісторыі buromedia.io/be/investigatio…
2
157
Дзмітрый Лукашэнка стварыў мерч для беларускіх ВНУ buromedia.io/be/news/dmitriy… 📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт patreon.com/c/buromediaby/me…
Дзмітрый Лукашэнка стварыў мерч для беларускіх ВНУ. Сярод яго бізнэс-партнёраў – экс-чыноўнік, які гандляваў вайсковай дзяржаўнай таямніцай У 2017–2018 гадах адразу ў трох вышэйшых навучальных установах Беларусі з’явіўся свой універсітэцкі мерч з фірмовай сімволікай – брэндаванае адзенне і сувенірная прадукцыя. Продаж ішоў праз студэнцкія крамы ў карпусах ВНУ. 📌 «Бюро» высветліла, што ў момант адкрыцця пунктаў з мерчам «Універсітэцкія традыцыі» мелі трох уласнікаў. Першы – Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), бяззменным кіраўніком якога больш за дваццаць гадоў з’яўляецца Дзмітрый Лукашэнка. 📌 Другая фірма – «Саюзтрэйд». Яе асноўны від дзейнасці – гуртовы гандаль іншымі бытавымі таварамі. Аднак мы высветлілі, што кампанія з’яўляецца партнёрам «Яндэкс.Таксі» – яна мае ўласны аўтапарк і займаецца падборам і наймам кіроўцаў. Фірму заснаваў Яўген Кукушкін. Вывучыўшы яго біяграфію, «Бюро» можа сцвярджаць, што фірма «Саюзтрэйд», як і сам Кукушкін, звязаныя з Дзмітрыем Лукашэнкам. У пачатку нулявых Яўген Кукушкін займаў пасаду інспектара ў камітэце па каштоўных паперах пры Савеце міністраў РБ. Але ў 2002 годзе яго затрымалі супрацоўнікі КДБ за спробу прадаць «расійскім бізнэсоўцам» вайсковую дзяржаўную таямніцу пра дзейнасць абароннага прадпрыемства «Пеленг». На ўгодзе Кукушкін планаваў зарабіць 4,3 тысячы долараў. Кукушкіна асудзілі на 5 гадоў паводле артыкула 433 КК РБ – атрыманне незаконнага ўзнагароджання службоўцам дзяржапарату. Аднак, як высветліла «Бюро», экс-чыноўнік не сеў, а атрымаў тыя самыя 5 гадоў умоўна. У 2004 годзе, калі скончыўся выпрабаваўчы тэрмін, судзімасць яму анулявалі. Як мінімум апошнія чатыры гады Яўген Кукушкін займае пасаду старшыні савета ў аматарскай хакейнай камандзе «Шчыт». Менавіта ў гэтай камандзе гуляе ягоны партнёр па студэнцкіх крамках з мерчам – Дзмітрый Лукашэнка. 📌 Трэцяя фірма, якая валодала «Універсітэцкімі традыцыямі», – ЗАТ «Аблрапсаграсэрвіс». Гэтая юрыдычная асоба займаецца вытворчасцю алеяў і шроту. Структура ўласнасці ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця канцавых бенефіцыяраў, аднак «Аблрапсаграсэрвіс» звязаны з электроннай поштай, якая выкарыстоўвалася для рэгістрацыі некалькіх юрыдычных асоб, звязаных з Яўгенам Кукушкіным і Дзмітрыем Лукашэнкам Такім чынам, усе тры ўласнікі, якія адказвалі за стварэнне і продаж мерчу беларускіх ВНУ, наўпрост ці ўскосна звязаныя з сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі.
91

671